BE RU EN

Відэафакт: раздзявальня беларускіх хакеістаў пасля выхаду ў чвэрцьфінал ЧС

  • 23.04.2018, 19:05

Юніёры не хавалі эмоцый пасля перамогі над Швейцарыяй.

Юніёрская каманда Беларусі ў матчы трэцяга тура групавога этапу чэмпіянату свету падолела зборную Швейцарыі (5:4). Гэтая перамога дазволіла камандзе Паўла Перапехіна выйсці ў 1/4 фіналу чэмпіянату.

Хакеісты адсвяткавалі ў раздзявальні перамогу, выканаўшы хіт гурту «Грибы», паведамляе «Трибуна».

У заключным туры групавога раўнда Беларусь згуляе з ЗША 24 красавіка.

Апошнім разам каманда Беларусі выходзіла ў плэй-оф юніёрскага чэмпіянату свету ў 2002 годзе. Тады каманда заняла пятае месца. У тым складзе беларусаў былі Андрэй Касціцын, Міхаіл Грабоўскі і Уладзімір Дзянісаў.

Апошнія навіны