BE RU EN

Польская пракуратура: Матэвуш Піскорскі супрацоўнічаў са спецслужбамі РФ і Кітая

  • 23.04.2018, 15:07

Кіраўнік партыі Zmiana выкарыстаў свае кантакты ў Польшчы і за мяжой для дзейнасці на карысць Расеі.

Мазавецкае аддзяленне Нацыянальнай пракуратуры накіравала ў суд абвінаваўчы акт супраць былога дэпутата ад партыі «Самаабарона», лідара партыі Zmiana («Змена») Матэвуша Піскорскага, паведамляе «Радыё Польшча».

Паводле пракуратуры, былы палітык выкарыстаў свае шматлікія кантакты ў Польшчы і за мяжой для дзейнасці на карысць Расеі. Яго вінавацяць у распальванні антыпольскіх настрояў сярод украінцаў і антыўкраінскіх - у Польшчы. Паводле пракуратуры, Матэвуш Піскорскі супрацоўнічаў з расейскімі спецслужбамі, за што атрымліваў фінансавае ўзнагароджанне, а да кастрычніка 2015 года супрацоўнічаў таксама са спецслужбамі Кітая.

Адзначым, што за шпіянаж Піскорскаму пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да 10 гадоў.

Апошнія навіны