BE RU EN

Актывіст з Горадні: Людзі незадаволеныя тым, што ад іх утойваюць інфармацыю

  • 23.04.2018, 14:45

Анатоль Мышкевіч хоча даведацца, як працуюць мясцовыя «саветы».

Гарадзенскі актывіст Анатоль Мышкевіч звярнуўся ў гарадскі «савет народных дэпутатаў» з прапановай весці онлайн-трансляцыі пасяджэнняў. А таксама захоўваць запісы пасяджэнняў «савета» ў адкрытым доступе на сайце гарвыканкама, паведамляе baj.by.

Анатоль Мышкевіч мяркуе, што артыкул 34 Канстытуцыі Беларусі гарантуе ўсім грамадзянам права на атрыманне і захоўванне інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў.

«У Беларусі такая інфармацыя схаваная, зроблена так, каб людзі нічога не ведалі. Мяне гэта не задавальняе, думаю, што як і многіх жыхароў нашага горада і краіны», - кажа Анатоль Мышкевіч.

Сваю просьбу сябра прафзвязу РЭП Анатоль Мышкевіч адправіў заказным лістом і цягам найбліжэйшага тыдня чакае адказу ад уладаў горада.

Апошнія навіны