BE RU EN

Пашынян, Мікаэлян і Мірзаян вызваленыя са следчага ізалятара

  • 23.04.2018, 14:29

Пратэстоўцы сустрэлі лідараў пратэсту гучнымі воплескамі.

Некалькі хвілін таму са следчага ізалятара вызваленыя апазіцыйныя дэпутаты Нікол Пашынян, Сасун Мікаэлян і Арарат Мірзаян, паведамляе «Радыё Азатуцюн».

Пашынян заявіў, што пра вынікі перамоваў з віцэ-прэм'ерам Карэнам Карапецянам ён будзе гаварыць на сённяшнім мітынгу.

На пытанне, як ён мяркуе, чаму яго вызвалілі, Пашынян адказаў: «Таму што адбылася змена ўлады, улада перайшла да народа».

Апошнія навіны