BE RU EN

Даляр падаражэў на першых таргах тыдня

  • 23.04.2018, 14:11

На валютных таргах 23 красавіка беларускі рубель знізіўся да амерыканскай валюты.

Такая інфармацыя размешчаная на сайце Беларускай валютна-фондавай біржы.

Падчас таргоў курс даляра ЗША вырас на 0,0020 рубля (0,1%) і склаў 2,0055 рубля.

Курс еўра знізіўся на 0,0011 рубля (0,45%) і склаў 2,4592 рубля.

Курс расейскага рубля знізіўся на 0,0266 рубля (0,81%) і склаў 3,2428 беларускага рубля за 100 расейскіх.

Апошнія навіны