BE RU EN

У Расеі часткова перастаў працаваць YouTube

  • 23.04.2018, 12:37

Карыстальнікі YouTube паскардзіліся на збоі ў працы відэахостынгу.

Са звестак наведвальнікаў сайта, праблемы ў працы пачаліся з раніцы 23 красавіка, піша lenta.ru.

Перабоі ўзніклі ў Маскве, Санкт-Пецярбургу, Екацярынбургу, Чэлябінску, Валгаградзе, Казані, Іжэўску, Калузе ды іншых гарадах, сведчаць звесткі рэсурсу DownDetector. Мяркуючы з карты збояў, праблемы з YouTube адбыліся толькі ў Расеі. Карыстальнікі адзначаюць, што сайт не загружаецца пераважна ў браўзэрах Chrome і Opera.

Ці звязаныя непаладкі з масавымі блакаваннямі IP-адрасоў Роскомнадзором, які шукае каналы, якія дазваляюць мэсэнджэру Telegram заставацца даступным у Расеі, невядома.

Нагадаем, учора ў Расеі пачаліся праблемы з доступам да Google.

Апошнія навіны