BE RU EN

Сярэдні кошт квадратнага метра ў Менску дарос да $1300

  • 23.04.2018, 12:33

Прапанова расце ўжо шэсць тыдняў запар.

Сярэдні кошт квадратнага метра ў кватэрах, выстаўленых на продаж, за тыдзень падняўся не істотна, на 0,2%, аднак дасягнуў 1300 даляраў, піша Realt.by. Гэты паказчык у народзе называюць коштам «жадання» - у рэальных угодах кошты падрасталі не так імкліва.

Запаволіўся да 0,2% за тыдзень рост коштаў і на першасным рынку. Сярэдні кошт кватэр у новабудоўлях Менска склаў 1277 даляраў за квадратны метр.

Самымі таннымі па-ранейшаму застаюцца Шабаны, Чыжоўка і раён Ангарскай. Серабранка коштамі прапановы зраўнялася з Грушаўкаю, Малінаўкай і Зялёным Лугам.

Апошнія навіны