BE RU EN

Затрыманага лідара пратэстаў у Арменіі Пашыняна не могуць знайсці

  • 23.04.2018, 10:41

Армянскія ўлады груба парушаюць правы Нікола Пашыняна.

У Ерэване не могуць знайсці затрыманага напярэдадні дэпутата Нацыянальнага сходу Арменіі, лідара пратэстаў Нікола Пашыняна.

Пра гэта заявіў адвакат палітыка Рустам Бадасян, паведамляе «Радыё Свабода».

Паводле ягоных слоў, у паліцыі яму пацвердзілі, што 22 красавіка Пашынян знаходзіўся ў Севанскім аддзяленні паліцыі, але быў пераведзены. Куды менавіта, у паліцыі паведаміць адмовіліся.

Адвакат адзначыў, што гэтая сітуацыя груба парушае права Нікола Пашыняна на абарону.

Нагадаем, Нікол Пашынян быў затрыманы 22 красавіка ў Ерэване падчас акцыі пратэсту.

Перад гэтым сарваўся дыялог паміж прэм'ер-міністрам краіны Сержам Саргсянам і лідарам апазіцыі Нікол Пашынянам.

Пратэсты ў Ерэване доўжацца ўжо дзясяты дзень. За ўсе дні пратэстаў сілавікі затрымалі ў Ерэване больш за 180 актывістаў.

Апошнія навіны