BE RU EN

Трамп: Ядзерны крызіс КНДР яшчэ далёкі ад заканчэння

  • 22.04.2018, 21:43

Кіраўнік Белага дома заявіў, што CША яшчэ далёкія ад пагаднення з Пхеньянам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп мяркуе, што ядзерны крызіс Паўночнай Карэі яшчэ далёкі ад заканчэння, паведамляе "Новое Время".

Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Twitter у нядзелю 22 красавіка.

"Мы вельмі далёка ад пагаднення з Паўночнай Карэяй, магчыма, усё атрымаецца, а можа быць, і не - толькі час пакажа... Але праца, якую я раблю цяпер, павінна была быць зроблена даўно!" - напісаў Трамп.

За дзень да гэтага ў КНДР заявілі аб спыненні ядзерных выпрабаванняў.

Апошнія навіны