BE RU EN

Украіна стала на крок бліжэй да надання аўтакефаліі УПЦ

  • 22.04.2018, 21:16

Сусветны патрыярхат пачаў працэдуры, неабходныя для надання аўтакефаліі УПЦ.

Сусветны патрыярхат прыступіў да разгляду просьбы Украіны надаць аўтакефалію яе праваслаўнай царкве. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка.

«Сусветны патрыярхат пачынае працэдуры, неабходныя для надання аўтакефаліі Украінскай праваслаўнай царквы. Адпаведную пастанову прыняў Святы сінод сусветнага патрыярхата», - напісаў ён.

Паводле інфармацыі прэзідэнта, напярэдадні Сінод прыняў да разгляду зварот Парашэнкі, пастанову Вярхоўнай Рады ў падтрымку гэтага звароту і звароты іерархаў праваслаўных цэркваў ва Украіне.

17 красавіка 2018 года Парашэнка на нарадзе з кіраўніцтвам парламенцкіх фракцый заявіў, што «на сённяшні дзень Украіна як ніколі блізкая да з'яўлення уласнай аўтакефальнай памеснай царквы». Са слоў кіраўніка дзяржавы, 9 красавіка ён наведаў Стамбул, дзе сустрэўся з сусветным патрыярхам Варфаламеем і чальцамі Сінода. Размова доўжылася больш за сем гадзін.

Апошнія навіны