BE RU EN

Казанскі «Ак Барс» здабыў Кубак Гагарына

  • 22.04.2018, 20:16

Адзіную шайбу ў пераможным матчы закінуў былы форвард «Дынама-Менск».

Казанскі «Ак Барс» перамог у пятым матчы фінальнай серыі Кубка Гагарына ў маскоўскага ЦСКА з лікам 1:0 і стаў уладальнікам галоўнага трафея КХЛ, піша tut.by.

Адзіную шайбу ў двубоі закінуў канадскі форвард Роб Клінкхамэр, які пачынаў гэты сезон у складзе менскага «Дынама».

Фінальны лік серыі - 4:1.

«Ак Барс» трэцім разам стаў уладальнікам Кубка Гагарына. Гэта рэкорд сярод клубаў КХЛ.

ЦСКА другі раз прабіўся ў фінал Кубка Гагарына, але абодва разы саступіў. Спачатку магнітагорскаму «Металургу», а цяпер - казанскаму «Ак Барсу».

У складзе ЦСКА дзесяць матчаў у плэй-оф правёў форвард каманды Беларусі Джэф Плат, які адзначыўся 2 (0+2) баламі паводле сістэмы «гол + пас».

Апошнія навіны