BE RU EN

Расейцы запусцілі тысячы самалёцікаў у падтрымку Telegram

  • 22.04.2018, 19:47

У сацсетках з'явілася мноства здымкаў і відэа запуску самалёцікаў.

Прыхільнікі вольнага доступу ў інтэрнэт на прызыў стваральніка заблакаванага мэсэнджара Telegram Паўла Дурава запусцілі папяровыя самалёцікі - сімвалы «лічбавага супраціву». Дураў папрасіў самалёцікі не толькі раскідаць, але і сабраць праз гадзіну - нагадаўшы, што сёння Дзень Зямлі, паведамляе newsru.com.

Незвычайную акцыю стваральнік заблакаванага мэсэнджара Павел Дураў прызначыў на 7 вечара паводле мясцовага часу. У сацсетках з'явілася мноства здымкаў і відэа запуску самалёцікаў.

16 красавіка на Лубянцы ў цэнтры Масквы затрымалі актывістаў, якія запускаюць папяровыя самалёцікі ў знак пратэсту. Сярод іх былі Марыя Алёхіна і Дзмітрый Энтэа, суд прызначыў ім па 100 гадзін абавязковых прац, прызнаўшы парушэнні паводле артыкула КаАП аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.

Раскамнагляд прыступіў да спробаў блакавання Telegram 16 красавіка пасля выраку суда. У нядзелю раніцай карыстальнікі ў Расеі скардзіліся на недаступнасць дамена www.google.com і некаторых сэрвісаў IT-гіганта.

Апошнія навіны