BE RU EN

Берасцейцы выйшлі на плошчу ў знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода

  • 22.04.2018, 19:37

Жыхары Берасця «кармілі галубоў» і збіралі подпісы аб адстаўцы мясцовых чыноўнікаў.

Акцыя праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода каля Берасця носіць нефармальны характар і праходзіць на плошчы Леніна ў абласным цэнтры кожную нядзелю, пачынаючы з 25 лютага 2018 года, піша 1reg.by.

Падчас традыцыйнай нядзельнай сустрэчы 22 красавіка мясцовыя жыхары, якія ўважаюць за недапушчальнае будаваць такі завод на цяперашняй тэрыторыі ў свабоднай эканамічнай зоне «Брэст», чарговым разам «кармілі галубоў» і абмяркоўвалі далейшыя дзеянні ў абароне сваёй пазіцыі.

Фото: 1reg.by

Акрамя таго, некалькі чалавек займаліся зборам подпісаў пад зваротам на імя Лукашэнкі з просьбай аб адхіленні службовых асобаў ад займаных пасадаў «у сувязі са стратай даверу грамадскасці».

Фото: 1reg.by

Збор подпісаў вядзецца ў ажыўленых месцах Берасця - каля гарадскіх рынкаў, ля буйных гандлёвых цэнтраў, на цэнтральных вуліцах.

Фото: 1reg.by

У некаторых выпадках да актывістаў падыходзяць супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія папярэджваюць пра недапушчальнасць агітацыі. Аднак пакуль затрыманняў няма.

Фото: 1reg.by

Апошнія навіны