BE RU EN

У панядзелак у Беларусі будзе да +18

  • 22.04.2018, 16:13

Уначы пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Найбліжэйшымі днямі, 23 красавіка, у Беларусі чакаецца надвор'е са зменнай воблачнасцю, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Уначы месцамі ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Удзень у асобных раёнах на захадзе краіны таксама чакаюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.

Вецер будзе няўстойлівы, парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі на паўночным усходзе краіны - да мінус 2 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 11-18 градусаў цяпла.

Апошнія навіны