BE RU EN

У Ерэване затрыманы навуковец і дыпламат Сцяпан Грыгаран

  • 22.04.2018, 15:29

Экс-пасла Арменіі ў РФ арыштавалі падчас мірнай акцыі пратэсту на плошчы Рэспублікі.

У Ерэване паліцыяй арыштаваны навуковец-фізік, адзін з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былы дэпутат Вярхоўнага Савета рэспублікі і былы пасол Арменіі ў Расеі Сцяпан Грыгаран. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

Пазней стала вядома, што Сцяпан Грыгаран знаходзіўся на мірнай акцыі пратэсту на Плошчы Рэспублікі, дзе і быў арыштаваны паліцэйскімі.

Некалькі дзён таму Сцяпан Грыгаран у каментары сайту Charter97.org назваў сітуацыю ў Арменіі рэвалюцыйнай.

Нагадаем, што сёння прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян адмовіўся ад перамоў па мірнай перадачы ўлады, пасля чаго быў арыштаваны лідар народных пратэстаў Нікол Пашынян і блізу 200 удзельнікаў агульнанацыянальнай акцыі непадпарадкавання.

Апошнія навіны