Ерэван паўстаў: «аксамітная» рэвалюцыя ў фотаздымках
- 22.04.2018, 15:07
Нягледзячы на затрыманне лідара апазіцыі і каля 200 чалавек, пратэсты працягваюцца.
У Арменіі цяпер працягваюцца сур'ёзныя пратэсты супраць дзейнага прэм'ер міністра - на вулічныя акцыі пратэсту выйшлі тысячы армян, ужо былі сутыкненні з паліцыяй, затрыманы лідар пратэстаў Нікол Пашынян і сотні актывістаў. Пратэсты пачаліся 16 красавіка і працягваюцца па сённяшні дзень.
16-17 красавіка ў Ерэване і іншых армянскіх гарадах пачаліся масавыя выступы апазіцыі, раніцай 17 красавіка Нікол абвясціў пра пачатак «аксамітнай рэвалюцыі» ў краіне. Апазіцыя выступае супраць прызначэння Сержа Сарксяна (які раней да таго ж ужо быў прэзідэнтам) прэм'ер-міністрам і ўважае, што яго знаходжанне ў гэтым крэсле прывядзе да ўзурпацыі ўлады.
Вядомы блогер Максім Міровіч апублікаваў фотарэпартаж пра «аксамітную» рэвалюцыі ў Арменіі.
16 красавіка тысячы чалавек выйшлі на вуліцы Ерэвана - яны патрабуюць адстаўкі Саргісяна і перавыбараў прэм'ер-міністра.
Вулічныя сваркі з паліцыяй:
Месцамі супраць пратэстоўцаў быў выкарыстаны слезацечны газ:
Актывістка ў ачапленні спецназа - які акрамя шчытоў, адгарадзіўся ад пратэстоўцаў яшчэ і калючым дротам «егоза»:
17 красавіка на вуліцах Ерэвана ўжо з'явіліся вадамёты з адмысловымі планкамі для расчысткі барыкад:
А вось той самы Серж Саргісян, супраць якога пратэстуе армянская апазіцыя, абвінавачваючы яго ў неэфектыўным кіраванні краінай і пагаршэнні эканамічнага становішча. Серж заявіў, што ў яго «няма ніякага імкнення звяртацца да мер прымусу» супраць пратэстоўцаў, але сыходзіць з крэсла прэм'ера ён не мае намеру.
У ноч на 17 красавіка паліцыя жорстка затрымлівала некаторых пратэстоўцаў, збіваючы іх дубінкамі:
Пацярпелы падчас сутыкнення з паліцыяй:
18 красавіка паліцыя ўзяла ў ачапленне некаторыя адміністрацыйныя будынкі ў Ерэване а таксама рэзідэнцыю прэзідэнта на праспекце Баграмяна:
Лідар пратэсту Нікол Пашынян дае інтэрв'ю мясцовым журналістам:
Пратэстоўцы армяне на вуліцах Ерэвана:
Людзей на вуліцах даволі шмат. Ужо сапраўды больш «некалькіх дзясяткаў чалавек», пра якія распавядаюць некаторыя тэлеканалы:
19 красавіка ў Ерэване прайшло некалькі сутычак пратэстуючых з паліцыяй, у якіх было затрымана некалькі дзясяткаў актывістаў:
Паліцэйскі спецназ разганяе ачапленне дэманстрантаў у штаб-кватэры армянскага ўрада:
Адна з пратэстуючых спрабуе спыніць паліцыянтаў:
Пацярпелыя падчас сутычак у штаб-кватэры ўрада:
Затрыманы:
У квартале ля будынка міністэрства культуры пратэстоўцы захапілі бульдозер:
На некаторых плакатах прэм'ер-міністра Саргісяна адкрыта называюць дыктатарам:
Цяпер пратэсты ў Арменіі працягваюцца, сённяшняе фота з Ерэвана:
Затрыманне актывістаў: