BE RU EN

У Берасці мужчына знайшоў $100 і паклаў іх у скрыню для ахвяраванняў

  • 22.04.2018, 13:35

Купюру згубіў іншы наведвальнік гандлёвага цэнтра.

20 красавіка а 19.25 у міліцыю звярнуўся 35-гадовы мясцовы жыхар, паведаміла інфармагенцтву начальнік крымінальнай міліцыі Ленінскага РАУС Берасця Дзмітрый Каравякоўскі, піша tut.by.

Берасцеец распавёў, што, знаходзячыся ў гэты дзень у гандлёвым цэнтры на вуліцы Радужнай, ён выявіў прапажу з кішэні сваёй адзежы 100-даляравай купюры.

Супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запіс з камеры відэаназірання ў гандлёвым аб'екце, на якой было відаць, што гэтую валюту на падлозе знайшоў мужчына.

Пасля гэтага ён рабіў захады, каб знайсці яе ўладальніка: звяртаўся да людзей, што стаялі побач і паказваў ім 100 даляраў. А не знайшоўшы гаспадара валюты, апусціў яе ва ўсталяваную ў гандлёвым цэнтры скрыню для ахвяраванняў на царкву. Пры аглядзе празрыстай скрыні былі бачныя 100 даляраў, якія ляжаць там.

«Цяпер 35-гадовы берасцеец будзе сам вырашаць, ці звяртацца яму да настаяцеля храма за вяртаннем купюры ці пакінуць яе ў якасці ахвяравання», - дапоўніў Каравякоўскі.

Ён адзначыў, што калі б грамадзянін, які знайшоў даляры, забраў іх сабе, то ў яго дзеяннях быў бы склад адміністрацыйнага правапарушэння паводле артыкула 10.6 КоАП (прысваенне знойдзенай маёмасці), санкцыяй якой прадугледжаны штраф сумаю да 5 базавых велічынь.

Апошнія навіны