BE RU EN

Карыстальнікі Instagram прымусілі расейскую блогерку папрасіць прабачэння за «Беларусь»

  • 21.04.2018, 21:54

Інтэрнэт-патрыёты паправілі Марыю Мінагараву.

У Расеі жыве і працуе мадэль Марыя Мінагарава, якая, напэўна, больш вядомая на расейскамоўных прасторах як даволі самакрытычная блогерка з інстаграма: у яе 729 тысячаў падпісчыкаў, піша kyky.org.

Блогерка запосціла ў сваю сторыс скрын аднаго з тэкстаў і падпісала яго «Опля! Белоруссия». Мабыць, у адказах на Машу пасыпаліся выпраўленні і праклёны (але гэта не дакладна), таму ў наступнай сторыс яна перапрасіла, сказала, што не ведала, і напісала назву нашай краіны правільна.

Апошнія навіны