BE RU EN

На полацкі суботнік Качанавай набылі польскія курткі за $50

  • 21.04.2018, 21:31

Чаму чыноўнікі не «набываюць беларускае»?

Кіраўніца адміністрацыі Лукашэнкі Наталля Качанава ўдзельнічала ў суботніку на тэрыторыі каля Сафійскага сабора. Яна высаджвала туі, піша nn.by.

Для гэтай працы ёй і полацкім чыноўнікам набылі працоўныя курткі.

Фото: belta.by

Гэта мадэль Lahti Pro L40406 ад польскага вытворцы. На сайце кампаніі такія курткі прадаюцца паводле акцыі і каштуюць 160 злотых ($47 у эквіваленце). Калі ж полацкія чыноўнікі змаглі вярнуць «ваты», кошт мог апусціцца прыблізна да $40.

Адзначым, што ў Беларусі ёсць свае вытворцы працоўнага адзення.

Апошнія навіны