BE RU EN

Фотафакт: У Гародні вецер паваліў бетонную стэлу

  • 21.04.2018, 19:32

Шасціметровая канструкцыя ўпала на збочыну.

Бетонная стэла з надпісам «Шчаслівага шляху» і гербам Гародні на выездзе з горада, мабыць, не вытрымала парываў моцнага ветру, паведамляе «Радыё Свабода».

Канструкцыя даўжынёй блізу шасці метраў упала на збочыну. Калі б яе паваліла ў іншы бок, яна магла б перагарадзіць праезную частку каля Паўднёвага рынку.

Частка канструкцыі разламалася на кавалкі ад удару. Але выява аленя святога Губерта – гарадскога герба – засталася амаль непашкоджанай.

Праз моцны вецер у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Моцны парывісты вецер дасягаў 15–20 м/с у розных рэгіёнах краіны, пачынаючы з 18 красавіка.

Апошнія навіны