BE RU EN

Беларусаў у Польшчы прымусілі збіраць смецце, якое яны выкінулі на збочыну

  • 21.04.2018, 18:58

Польскі кіроўца закінуў смецце назад у салон машыны з гарадзенскімі нумарамі.

Пасажыр аўтамабіля з гарадзенскімі нумарамі абняславіўся, выкінуўшы смецце на збочыну дарогі. Маладога чалавека прымусілі сабраць тое, што ён выкінуў з акна аўто, а відэа, якое захавала гэты эпізод, парвала інтэрнэт, піша kp.by.

Інцыдэнт адбыўся ў Польшчы. На відэа – чарада машынаў, якія стаяць у корку. Раптам з акна адной з іх вылятаюць на збочыну нейкія пакеты, пустыя ўпакоўкі. З іншай машыны выходзіць кіроўца, закідвае смецце назад у акно салона і нешта гнеўна тлумачыць. З першай машыны выходзіць малады чалавек і збірае выкінутае смецце.

Апошнія навіны