BE RU EN

Пратэстоўцы вымусілі прэзідэнта Арменіі прыйсці на мітынг

  • 21.04.2018, 18:43

Армэн Саркісян прыйшоў пагутарыць з лідарам пратэстоўцаў Ніколам Пашынянам.

Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян прыйшоў на вялікі мітынг на плошчы Рэспублікі пагутарыць з лідарам пратэстоўцаў Ніколам Пашынянам, паведамляе «Настоящее Время».

Раней прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян у сувязі з сітуацыяй у краіне выступіў з заявай, у якой выказаў гатоўнасць сустрэцца з дэпутатам Нацыянальнага сходу Арменіі Ніколам Пашынянам «з мэтай змякчэння існай у краіне напружанасці з дапамогай дыялогу палітычных сілаў».

Нагадаем, што прэм'ер-міністр Арменіі Серж Саргсян прапанаваў пратэстоўцам перамовы. Лідар апазіцыі Нікол Пашынян заявіў, што «з палітычным трупам перамовы не вядуць».

Апошнія навіны