BE RU EN

МТС павышае кошт паслуг сувязі

  • 21.04.2018, 18:01

Мабільная сувязь падаражэе з 1 траўня.

МТС 1 траўня павышае кошт паслуг сувязі, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт кампаніі.

«МТС інфармуе сваіх абанентаў пра павышэнне тарыфаў на асноўныя паслугі сотавай сувязі на 3% да ўзроўню цяперашніх тарыфаў з 1 траўня 2018 года. Змяненне абумоўлена развіццём інфраструктуры, укараненнем новых тэхналагічных развязанняў і развіццём лічбавых прадуктаў, неабходных для павышэння якасці паслуг», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны