Найлепшыя цытаты Аляксандра Глеба пра Арсена Венгера
- 21.04.2018, 17:42
Беларускі футбаліст з часам зразумеў, хто галоўны трэнер у ягонай кар'еры.
Свой самы лепшы адрэзак у кар'еры Аляксандр Глеб правёў у «Арсенале», за які выступаў тры гады. Арсен Венгер быў асабіста зацікаўлены ў пераходзе Алекса і нават падстроіў гульню калектыву пад Глеба, піша «Трибуна».
Трэнер цалкам давяраў беларусу, але ў 2008-м хаўбек, нягледзячы на ўгаворы Венгера застацца, адважыўся на пераход у «Барселону», чым француза пакрыўдзіў.
Аднак, мабыць, з часам, няўдала з'ездзіўшы ў Гішпанію, Аляксандр усё ж зразумеў, хто галоўны трэнер у ягонай кар'еры. Ва ўсіх сваіх інтэрв'ю пра «Арсенал» ён заўсёды хваліць Арсена. Нават тады, калі іншыя крытыкуюць.