BE RU EN

Лукашэнка не бачыць падставаў для росту коштаў, але яны растуць

  • 21.04.2018, 17:24

Словы «галоўнага эканаміста» зноў не стасуюцца з рэальнасцю.

«У Беларусі няма ніякіх падставаў для росту коштаў», – пра гэта заявіў журналістам Лукашэнка падчас рэспубліканскага суботніка, на які ён прыехаў у Шклоўскі раён.

А што адбываецца насамрэч?

«У сакавіку 2018 года Нацбанк канстатаваў павелічэнне гадавых тэмпаў росту асноўных коштавых індыкатараў спажывецкага рынку. Прырост спажывецкіх коштаў у сакавіку склаў 5,4% у гадавым выразе, адносна лютага кошты выраслі на 0,8%. Гэта значыць адбылося тое, пра што Беларусь яшчэ паўгода таму папярэджвалі міжнародныя эксперты», – канстатуе tut.by.

Раз падставаў няма, чаму кошты растуць? Выходзіць, што словы «галоўнага эканаміста» зноў не «стыкуюцца» з рэчаіснасцю. Мабыць, Лукашэнку варта вярнуць свой дыплом эканаміста назад і паехаць сеяць кукурузу ў Малдову..

Апошнія навіны