BE RU EN

Рэканструяваны стадыён «Дынама» адкрыюць 21 чэрвеня

  • 21.04.2018, 16:16

Шматпакутная рэканструкцыя стадыёна падыходзіць да заканчэння.

Рэканструкцыя стадыёна «Дынама» падыходзіць да заканчэння і аб'ект павінны адкрыць 21 чэрвеня. Пра гэта заявіў кіраўнік Менгарвыканкама Андрэй Шорац, паведамляе БелТА.

– Закончыць рэканструкцыю павінны да 31 траўня. На сёння практычна гатовыя ўсе трыбуны, заканчваецца чыставое аздабленне ўнутраных памяшканняў, вядзецца падшыўка даху, змантаваныя вітражныя сістэмы на фасадзе. Фарбуюць фасад стадыёна з боку вуліцы Ульянаўскай. Над стадыёнам усталявалі чатыры мачты асвятлення з магутнымі пражэктарамі. На полі рыхтуюцца асновы пад сістэмы паліву і абагрэву. Раскочванне рулоннага зялёнага газону плануецца ў пачатку траўня.

Апошнія навіны