BE RU EN

На нядзелю ў Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі

  • 21.04.2018, 14:26

Сіноптыкі прагназуюць моцны вецер.

Найбліжэйшымі днямі, 22 красавіка, у Беларусі будзе надвор'е са зменнай воблачнасцю, пераважна без ападкаў. На паўночна-ўсходняй палове краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымыя навальніцы, паведамляе БелТА са спасылкай на Белгідрамет.

Вецер будзе паўночна-заходні сярэдні да парывістага, уначы і раніцай у Віцебскай, Магілёўскай і паўночным усходзе Менскай вобласці моцны вецер з парывамі да 15-20 метраў на секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 3-8 градусаў цяпла, удзень будзе 11-16 са знакам плюс, а на паўднёвым захадзе - да +18.

Праз моцны вецер сіноптыкі абвяшчаюць на нядзелю аранжавы ўзровень небяспекі.

Апошнія навіны