BE RU EN

У парламенце Брытаніі стварылі групу для барацьбы з расейскім уплывам

  • 21.04.2018, 13:23

Новая каардынацыйная група аб'ядноўвае кіраўнікоў некалькіх уплывовых камітэтаў парламента Вялікай Брытаніі.

Брытанскія дэпутаты стварылі спецыяльную групу, якая засяродзіцца на расейскім ўмяшанні ў выбары і і дэзінфармацыйных кампаніях РФ, каб зразумець маштабы «злоснага ўплыву» Масквы.

Пра гэта паведамляе eurointegration.com са спасылкай на The Associated Press.

Новая каардынацыйная група аб'ядноўвае кіраўнікоў некалькіх уплывовых камітэтаў парламента Вялікай Брытаніі, у тым ліку тых, што кантралююць замежныя справы і абарону.

«Паколькі асцярогі наконт расейскага негатыўнага ўплыву растуць, вельмі важна, каб мы зразумелі ступень актыўнасці Пуціна», - сказаў кіраўнік групы кансерватыўны дэпутат Том Тугендхат.

Ён дадаў, што Брытанія павінна ісці за Злучанымі Штатамі ў пытанні увядзенні санкцый супраць расейскіх алігархаў і дзяржаўных службоўцаў, звязаных з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Нагадаем, 11 красавіка міністр унутраных спраў Вялікай Брытаніі Эмбер Рад на канферэнцыі ў кібербяспецы ў Манчэстэры абвінаваціла Расею ў ажыццяўленні «сістэматычных кібератак».

Апошнія навіны