BE RU EN

Берасцейскі Бэнксі намаляваў карціну супраць акумулятарнага завода

  • 20.04.2018, 21:42

У Берасці з'явіўся пратэставы арт вулічнага мастака.

Пратэставы арт вулічнага мастака, прысвечаны будаўніцтву акумулятарнага завода і пратэстаў супраць яго будаўніцтва, ужо закасавалі фарбай.

Карціна «Апафеоз пратэсту» з'явілася на муры выселенага дома два дні таму.

Са слоў крыніц «Белсату», камунальнікі знішчылі арт-аб'ект пасля таго, як міліцыя заўважыла «забароненую» карціну.

Нагадаем, што ўжо чацвёрты месяц берасцейцы пратэстуюць супраць акумулятарнага завода, які будуецца недалёка ад места. Але пакуль будаўніцтва працягваецца. Увод у эксплуатацыю завода плануецца ў канцы гэтага года.

Апошнія навіны