BE RU EN

У Беларусі з'явіліся тры новыя віды птушак

  • 20.04.2018, 21:04

Цяпер у спісе арнітафаўны нашай краіны 322 віды птушак.

Беларуская арніта-фаўністычная камісія 3 красавіка правяла пасяджэнне. Яна зацвердзіла рэгістрацыі новых для тэрыторыі Беларусі відаў птушак: караткадзюбая гуменніка (Anser brachyrhynchus), азіяцкі чорнагаловы ерчык (Saxicola maurus), стрынатка-крошка (Emberiza pusilla), піша kp.by.

Як распавяла сакратар камісіі Ірына Самусенка, яшчэ адзін від птушак - барадач (Gypaetus barbatus), - аднесены да катэгорыі E «уцёк або выпушчаны з няволі від», таму не падлягае ўключэнню ў агульны спіс арнітафаўны краіны, а толькі ў дадатак да яго.

Цягам найбліжэйшых дзён будуць узгодненыя і дапрацаваныя фармальнасці іншых разгледжаных на пасяджэнні рэгістрацый.

Апошнія навіны