BE RU EN

Прыхільнікі Навальнага падалі заяўкі на акцыі «Ён нам не цар»

  • 20.04.2018, 20:29

Агульнафедэральная акцыя Навальнага пройдзе перад інаўгурацыяй Пуціна.

Прыхільнікі расейскага палітыка Аляксея Навальнага ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і Чэлябінску падалі заяўкі на правядзенне пратэстных акцый «Ён нам не цар» 5 траўня. Пра гэта паведамляецца на старонках каманды Навальнага ў «Вконтакте», піша «Новая газета».

У Маскве апазіцыянеры плануюць зладзіць шэсце на Цвярской вуліцы і мітынг на Манежнай плошчы. У Санкт-Пецярбургу прыхільнікі Навальнага правядуць шэсце па Загарадным праспекце і мітынг на Піянерскай плошчы. У Чэлябінску акцыя стартуе ля помніка Курчатаву, людзі пройдуць па праспекце Леніна, а затым правядуць мітынг на Пунсовым полі.

Агульнафедэральная акцыя Навальнага пройдзе перад інаўгурацыяй прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна, якая адбудзецца 7 траўня. У сакавіку Уладзімір Пуцін чацвёртым разам перамог на выбарах прэзідэнта Расеі, набраўшы 76% галасоў. Як анансаваў Навальны, гэта будуць акцыі «супраць карупцыі, супраць усталявання манархіі, супраць няроўнасці, цэнзуры і беззаконня».

Апошнія навіны