BE RU EN

Алімпійская чэмпіёнка ў біятлоне Ірына Крыўко выйшла замуж

  • 20.04.2018, 20:20

Ураджэнка Сянно ў гэтым годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце.

Прыемная навіна пра беларускіх біятланістаў. Ірына Крыўко і Арцём Лешчанка ўзялі шлюб. Ірыне 26 гадоў. Ураджэнка Сянно ў гэтым годзе стала алімпійскай чэмпіёнкай у эстафеце. Арцёму 28 гадоў. Ён не такі тытулаваны, як Крыўко, піша «Еўрарадыё».

Ураджэнец Наваполацка дагэтуль не атрымліваў узнагарод на спаборніцтвах, а найлепшыя вынікі паказваў у моладзевых чэмпіянатах.

Ірына Крыўко заявіла аб тым, што збіраецца ўзяць шлюб, у снежні 2017 года пасля свайго першага поспеху - яна сенсацыйна здабыла «срэбра» на этапе Кубка свету ў французскім Ансі.

Апошнія навіны