BE RU EN

Фотафакт: У Менску заблакавалі Міністэрства інфармацыі

  • 20.04.2018, 17:46

Міністэрства заблакаванае за парушэнне Канстытуцыі.

Чыноўнікі доўга не маглі патрапіць на працоўныя месцы пасля абедзеннага перапынку - на дзвярах вісеў ланцуг з замкамі. Побач - плакат «Заблакаваны за парушэнне Канстытуцыі».

Фатаграфіі размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» Кірыл Васілеўскі.

Акцыя прайшла ў падтрымку інтэрнэту і заблакаванага ў Беларусі сайта Сharter97.org.

«Свабоду Інтэрнэту! Свабоду # charter97.org! », - напісаў актывіст.

Нагадаем, што 24 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі заблакавалі найбуйнейшы незалежны сайт "Хартыя-97".

Апошнія навіны