BE RU EN

«Голас Амерыкі»: Услед за Расеяй у Беларусі робяць больш жорсткім кантроль за Інтэрнэтам

  • 20.04.2018, 17:01

Свабода слова ў Беларусі пад пагрозай знішчэння.

Новыя папраўкі да закона аб СМІ былі прынятыя ў першым чытанні ў так званым «парламенце» Беларусі. У Расеі Раскамнагляд прадаўжае блакаваць Telegram, піша «Голас Амерыкі».

Нагадаем, што 19 красавіка так званая «палата прадстаўнікоў» прыняла скандальныя папраўкі да закона аб СМІ, якія канчаткова знішчаюць свабоду слова ў Беларусі. Папраўкі ўводзяць абавязковую рэгістрацыю інтэрнэт-рэсурсаў навін. Уладальнікі і рэпарцёры, не зарэгістраваных інтэрнэт-рэсурсаў не прызнаюцца журналістамі, не маюць права на атрыманне і абарону крыніцы інфармацыі, а пры з'яўленні на масавых акцыях прыраўноўваюцца да дэманстрантаў.

Уводзіцца абавязковая ідэнтыфікацыя асобаў, якія размяшчаюць матэрыялы ці каментары на форумах, у інтэрнэт-рэсурсах». Гэта значыць, рэдактараў працуючых у Беларусі інтэрнэт-СМІ будуць прымушаць здаваць спецслужбам звесткі сваіх журналістаў і чытачоў, якія каментуюць артыкул. Дапускаецца магчымасць блакавання сацыяльных сетак і абмежаванне доступу да інтэрнэт-рэсурсаў у пазасудовым парадку.

Экспэрты назвалі гэтыя папраўкі «ўдарам па незалежнай журналістыцы» і «новым закручваннем гаек».

Апошнія навіны