BE RU EN

Актывіст выкрыў новы спосаб штомесячнага пабору

  • 20.04.2018, 15:14

Салігорскі райвыканкам прыдумаў, як кожны месяц спаганяць з людзей грошы.

Актывіст прафзвязу РЭП Віктар Малочка распавёў аб новым спосабе штомесячнага спагнання грошай з людзей, які прыдумаў Салігорскі райвыканкам.

Як піша сайт praca-by.info, Віктар Малочка размясціў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» бланк заявы, якую яму выдалі на працы. Паводле заявы, грамадзяне павінны папрасіць бухгалтэрыю вылічаць з заробку грошы «на суботнікі»:

«Сёння абвясцілі рэспубліканскі суботнік, які адбудзецца 21 красавіка 2018 года. «Заробленыя» грошы...Улада «ведае», куды іх падзець. Мне заўсёды было не зразумела як, падмятаючы дзесьці на суботніку вуліцу, можна зарабіць грошы. А яшчэ мне не зразумела, навошта ж тады яшчэ і з заробку пералічваць грошы, бо мы ўжо пералічылі з суботніка?»

Актывіст удакладняе, што грошы трэба пералічваць не адначасова, а штомесяц:

«Мне даслалі заяву аб пераліку грошай за «суботнікі» ў Салігорску з траўня да снежня. Грошы трэба пералічваць кожны месяц! Вам нават не трэба і перажываць, куды пойдуць вашы грошы.

Апошнія навіны