BE RU EN

Медыкі назвалі найлепшы прадукт для падаўжэння маладосці

  • 20.04.2018, 15:07

Ужыванне гэтага прадукту дабратворна адбіваецца на стане ўсяго арганізма.

Надыходзіць пара свежых летніх салат. Не сакрэт, што толькі што сарваныя з градкі гародніна і зеляніна куды смачнейшыя і карыснейшыя. Адной з найлепшых свежых прыправаў з’яўляецца базілік. І нездарма ў перакладзе з грэцкага гэтае слова азначае «кароль», піша сайт healthystyle.info.

Гэта расліна выдатна спалучаецца з мясам, рыбай, гароднінай і нават садавіной. Прычым нават сушаная.

4 карысныя ўласцівасці базіліка:

1) Базілік дапамагае схуднець. У 100 грамах лісця змяшчаецца ўсяго 27 ккал. Таксама гэта расліна выдатна ліквідуе голад і насычае арганізм карыснымі рэчывамі.

2) Гэтая прыправа таксама дапаможа справіцца са стрэсам. У ёй утрымліваецца шмат вітаміну С і антыаксідантаў, якія спрыяльна ўплываюць на нервовую сістэму. А калій, які знаходзіцца ў складзе, зніжае крывяны ціск.

3) Базілік выратуе і ад галаўнога болю. Антыаксіданты камфен, цынеол і эвенгол валодаюць седатыўным дзеяннем. Вось і знайшлася натуральная таблетка ад мігрэні.

4) У індыйскай медыцыне базілік уважаецца за найлепшы сродак для падаўжэння маладосці. Медыкі пацвярджаюць: багацце вітаміну С, А, фітанутрыентаў і эфірных алеяў у складзе дабратворна адбіваецца на стане ўсяго арганізма.

Аднак варта адзначыць, што ў вялікай колькасці гэтая прыправа проціпаказаная пры ішэмічнай хваробе сэрца, інфаркце міякарда, цукровым дыябеце, тромбафлебіце і гіпертанічнай хваробе.

Апошнія навіны