BE RU EN

Гарадзенец з інтэрната: Палова заробку сыдзе на квартплату. Як жыць?

  • 20.04.2018, 14:40

Беларусы абураныя коштамі інтэрнатаў.

Паводле звестак перапісу насельніцтва 2009 года 7,18% беларусаў пражываюць у жылых памяшканнях, прызначаных для часовага супольнага пражывання груп людзей.

У 2011 г быў падпісаны закон аб спагнанні платы за карыстанне інтэрнатамі, але ўлады адкладалі спагнанне сродкаў. У лютым гэтага года была зацверджаная методыка разліку гэтай платы.

У рэдакцыю Сharter97.org напісаў чытач з Гародні, які пражывае ў інтэрнаце на вул. Камарова 8.

«Нас «шкадавалі» і не бралі з нас грошай. А цяпер кажуць, што ў краіне цяжкая эканамічная сітуацыя і будуць з нас вылічваць грошы. Вось так яны матывавалі сваю пастанову», - піша чытач.

«За адзін квадратны метр яны хочуць 1,60 рубля. У мяне 43 метры. Атрымліваецца, што я буду плаціць блізу 70 рублёў+100 рублёў «камуналкі». У выніку выходзіць прыстойная сума. А ў мяне двое дзяцей. Што мне рабіць пры заробку 400 рублёў?», - падсумаваў чытач.

Апошнія навіны