BE RU EN

У ПАР памерла ветэранка барацьбы з апартэідам Віні Мандэла

Былую жонку першага чарнаскурага прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы называлі «маці нацыі».

Ветэранка барацьбы з апартэідам, былая жонка першага чарнаскурага прэзідэнта ПАР Нэльсана Мандэлы - Віні - памерла пасля працяглай хваробы ў адной з бальніц Ёханесбурга ва ўзросце 81 года. Пра гэта ў панядзелак, 2 красавіка, паведамілі яе сямейнікі, паведамляе DW.

«Значную частку свайго свядомага жыцця яна прысвяціла народу і таму добра вядомая як «маці нацыі», - гаворыцца ў адмысловай заяве. Дакладная прычына смерці не называецца. Вядома толькі, што ў апошнія гадзіны праваабаронца была акружаная «сямейнікамі і любімымі ёй людзьмі».

Віні Мандэла займала шэраг дзяржаўных пасад у ПАР і ўзначальвала лігу Афрыканскага нацыянальнага кангрэса (АНК) жанчын. Акрамя таго, яна з'яўлялася сябрам Нацыянальнага выканаўчага камітэта АНК. У гады турэмнага зняволення яе мужа была актыўным змагаром супраць белага ўрада краіны. Пры гэтым ёй было забаронена пакідаць Фры-Стэйт - адну з правінцый ПАР. У 1969-1970 гадах яна правяла паўтара года ў адзіночнай камеры ў турме Прэторыі.

З Нэльсан Мандэла Віні пражыла 38 гадоў, у іх нарадзіліся дзве дачкі - Зенані і Зынджы. Пара развялася ў 1996 годзе.

Апошнія навіны