Мэта - 15 мільёнаў: Колькі заробяць беларускія клубы ў еўрасезоне
- 2.04.2018, 21:30
У сезоне 2018/19 УЕФА адчувальна падыме выплаты ўдзельнікам Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы.
Pressball.by палічыў, колькі могуць зарабіць сёлета БАТЭ, менскае «Дынама», «Шахцёр» і хто-небудзь з трыа - «Днепр», «Нёман», берасцейскае «Дынама».
Ліга Чэмпіёнаў 2018/19
Шлях у групу Лігі чэмпіёнаў з гэтага лета стане больш складаным і на адзін раўнд даўжэйшым - але і стаўкі вырастуць. У мінулым годзе толькі за выхад у групу БАТЭ налічылі б 12,7 млн. еўра, а цяпер у выпадку поспеху клуб чакае бонус сумаю 15,25 млн еўраў. Тыя, хто не вераць у перспектывы барысаўчан, ведайце: нядрэнна зарабіць можна і да групавога этапу. Разгледзім абодва сцэнары.
1) БАТЭ не выходзіць у групу Лігі чэмпіёнаў
У гэтым выпадку важна дабрацца да раўнда плэй-оф. Нават параза на гэтай стадыі забяспечыць 5 млн. еўраў і квіток у групу Лігі Еўропы (плюс яшчэ 2,92 млн. еўраў).
Папярэдні раўнд - 230 тысяч еўраў
Удзел у 1-м кваліфікацыйным раўндзе - 280 тысяч еўраў
Удзел у 2-м кваліфікацыйным раўндзе - 380 тысяч еўраў
Удзел у 3-м кваліфікацыйным раўндзе - 480 тысяч еўраў
Параза ў раўндзе плэй-оф - 5 млн. еўраў
Клубам, якія дайшлі да раўнда плэй-оф, выплаты салідарнасці не належаць.
Клубам, якія дайшлі да 3-га кваліфікацыйнага раўнду і там саступілі, выплата за ўдзел у 3-м кваліфікацыйным раўндзе не належыць. Аднак за імі захоўваюцца грошы, заробленыя ў 1-м і 2-м кваліфікацыйных раўндах. Гэта значыць БАТЭ, што прапускала папярэдні этап, прэтэндуе ў гэтым выпадку на 640 тысяч еўраў.
Акрамя таго, кожнаму чэмпіёну краіны, што не прабіўся ў групавы раўнд Лігі чэмпіёнаў або Лігі Еўропы, належыць 260 тысяч еўраў.
Максімум, які могуць выціснуць барысаўчане ў Лізе чэмпіёнаў, дабраўшыся да раўнда плэй-оф і там саступіўшы, - 5,64 млн. еўраў. Плюс квіток у групу ЛЕ і 2,92 млн. еўраў разам з ім. Мінімум (пры паразе ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе) - 280 тысяч еўраў. Плюс магчымасць працягнуць еўрасезон у кваліфікацыі Лігі Еўропы. Плюс 260 тысяч еўра, калі да групы ЛЕ барысаўчане не дабяруцца.
2) БАТЭ выходзіць у групу Лігі чэмпіёнаў
У гэтым выпадку БАТЭ не належаць выплаты салідарнасці за ўдзел у кваліфікацыйных раўндах і 260 тысяч еўраў як чэмпіёну краіны. Затое выхад у групу ЛЧ разам прынясе на рахунак «жоўта-сініх» 15,25 млн. еўраў. Кожная перамога ў групе будзе каштаваць 2,7 млн. еўраў, нічыя - 900 тыс. даляраў.
Фіксаваныя выплаты, млн. еўраў
32 удзельнікі групавога раўнда - па 15,25 млн. еўра (+ бонусы: за перамогу - 2,7, за нічыю - 0,9)
16 удзельнікаў 1/8 фіналу - па 9,5
8 удзельнікаў 1/4 фіналу - па 10,5
4 удзельнікі 1/2 фіналу - па 12
Фіналіст - 15
Чэмпіён - 19
Выплаты УЕФА за выхад у групавы раўнд выраслі амаль на 50 адсоткаў, сумарныя выплаты ўдзельнікам плэй-оф - больш чым на 50 адсоткаў, выплаты ўдзельнікам кваліфікацыі - амаль на 30 адсоткаў.
Маркетынгавы пул
Таксама вялікая сума будзе размеркаваная згодна ўдзельнай вазе кожнага канкрэтнага тэлевізійнага рынку, прадстаўленага ўдзельнікамі Лігі чэмпіёнаў (пачынаючы з групавога этапу), а затым разбітая паміж клубамі, якія прадстаўляюць адпаведную нацыянальную асацыяцыю. Уся беларуская доля з «маркетынгавага пула» ў выпадку выхаду БАТЭ ў групавы раўнд дастанецца барысаўчанам як адзіным прадстаўнікам краіны ў Лізе чэмпіёнаў. Праўда, доля гэтая нязначная.
ЛІГА ЕЎРОПЫ 2018/19
У Лізе Еўропы такіх ашаламляльных грошай, як у Лізе чэмпіёнаў, няма, аднак пажывіцца таксама можна. Асабліва, пачынаючы з групавога этапу.
Фіксаваныя выплаты, млн. еўраў
48 удзельнікаў групавога раўнда - па 2,92 (+ бонусы: за перамогу - 0,57, за нічыю - 0,19; выхад у плэй-оф з 1-га месца - 1, выхад у плэй-оф з 2-га месца - 0,5)
32 удзельнікі 1/16 фіналу - па 0,5
16 удзельнікаў 1/8 фіналу - па 1,1
8 удзельнікаў 1/4 фіналу - па 1,5
4 удзельнікі 1/2 фіналу - па 2,4
Фіналіст - 4,5
Чэмпіён - 8,5
Пра тое, што будзе да групавога этапу
Беларускі інтарэс пачынаецца з кваліфікацыі. Нашу краіну ў турніры прадставяць тры клубы - менскае «Дынама», салігорскі «Шахцёр» і... нехта яшчэ. Усё залежыць ад таго, каму ў траўні дастанецца Кубак Беларусі. Калі выйграе берасцейскае «Дынама», «Дняпро» ці «Нёман», то разам з трафеем клуб-пераможца атрымае пропуск у 2-гі кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы. Менскае «Дынама» і «Шахцёр» у гэтым выпадку стартуюць з 1-га раўнду.
Калі Кубак дастанецца БАТЭ, то адразу ў 2-гі кваліфікацыйны раўнд патрапіць менскае «Дынама» (як віцэ-чэмпіён), а з 1-га раўнда пачнуць свой шлях «Шахцёр» і берасцейскае «Дынама» (як якія занялі трэцяе і чацвёртае месцы ў чэмпіянаце).
Прычым галоўная рэформа кваліфікацыі еўратурніру у тым, што з'явяцца два шляхі ў групу - для чэмпіёнаў, якія выпадуць з ЛЧ, і для астатніх.
Вось што чакае трыа беларускіх паўнамоцных прадстаўнікоў у кваліфікацыі.
Звычайны шлях
Удзел у папярэднім раўндзе - 220 тысяч еўраў
Удзел у 1-м кваліфікацыйным раўндзе - 240 тысяч еўраў
Удзел у 2-м кваліфікацыйным раўндзе - 260 тысяч еўраў
Удзел у 3-м кваліфікацыйным раўндзе - 280 тысяч еўраў
Параза ў раўндзе плэй-оф - 300 тысяч еўраў
А вось на што можа разлічваць БАТЭ, калі спатыкаецца ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў і працягне еўрасезон у Лізе Еўропы.
Шлях чэмпіёнаў
Удзел у 2-м кваліфікацыйным раўндзе - 260 тысяч еўраў
Удзел у 3-м кваліфікацыйным раўндзе - 280 тысяч еўраў
Параза ў раўндзе плэй-оф - тысяч еўраў
Выплаты салідарнасці ў параўнанні з мінулым сезонам выраслі амаль на 30 адсоткаў.
Як і ў Лізе чэмпіёнаў, клубам, што дабраліся да групы Лігі Еўропы, выплаты салідарнасці не належаць.