Фотафакт: Кукурузныя пралескі на Віцебшчыне
- 2.04.2018, 21:09
Хутка пачнецца новая пасяўная, а дзе-нідзе, высвятляецца, не прыбраны ўраджай мінулага года.
Поле з не прыбранай кукурузай прыблізна ў 10 гектараў знаходзіцца ў Сенненскім раёне паміж вёскамі Вялікі Азярэцк і Новая Вёска - не далёка ад трасы Р86.
Чытач orsha.eu даслаў фатаграфіі зробленыя 26 сакавіка. На якіх бачная ўжо высахлая і зламаная кукуруза мінулага года.
Дарэчы, у 2016 годзе мы пісалі пра падобныя палі і ў Аршанскім раёне каля вёскі Мажэеўка.