Рассельгаснагляд выявіў рээкспарт з Беларусі егіпецкай бульбы
- 2.04.2018, 20:48
Ведамства пагражае забараніць увоз у РФ бульбы з беларускімі фітасанітарнымі сертыфікатамі.
Рассельгаснагляд выявіў факт рээкспарту егіпецкай бульбы з Беларусі.
Пры паўторным парушэнні ведамства пагражае забараніць увоз у РФ бульбы з беларускімі фітасанітарнымі сертыфікатамі, паведамляе interfax.by.
Як паведамляе служба, пры праверцы 18 тон бульбы, якая паступіла з Беларусі, на частцы ўпаковак была выяўленая маркіроўка, якая пацвярджае, што прадукцыя мае егіпецкае паходжанне.
Груз будзе вернуты адпраўшчыку.
«У выпадку паўторнага выяўлення такіх выпадкаў Рассельгаснагляд будзе вымушаны ўвесці часовыя абмежаванні на пастаўкі ў Расейскую Федэрацыю бульбы з Беларусі ў суправаджэнні беларускіх фітасанітарных сертыфікатаў», - папярэджвае Рассельгаснагляд.
Пастаўкі бульбы з Егіпта ў РФ дазволены толькі з некалькіх зон, свабодных ад хвароб і каранцінных аб'ектаў.