Заўтра ў Беларусі будзе да 14 градусаў цяпла
- 2.04.2018, 20:40
Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 красавіка.
Пра гэта БелТА распавялі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Уначы на паўночна-ўсходняй частцы краіны пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег. Удзень будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночна-заходніх раёнах чакаюцца дажджы. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер будзе заходні, удзень з пераходам на паўднёвы, 4-9 метраў у секунду, у першай палове ночы парывы да 14 метраў у секунду.
Слупок тэрмометра ўначы пакажа -4... +1, удзень ён падымецца да 4-10 градусаў вышэй за нуль. Цяплей за ўсё будзе на паўднёвым захадзе краіны - ад 11 да 14 градусаў цяпла.