Як даведацца, ці патрэбен вашаму iPhone новы акумулятар
- 2.04.2018, 19:31
Тры простыя крокі вызначаць стан акумулятара вашага смартфона.
Заўсёды існавалі чуткі, што Apple наўмысна запавольвала старыя прылады. Раней гэта абмяжоўвалася інтэрнэт-супольнасцямі і сацыяльнымі сеткамі. Аднак некалькі месяцаў таму Apple знізіла прадукцыйнасць акумулятараў iPhone. Як і чакалася, без скандалу справа не абышлася, і кампаніі давялося папрасіць прабачэння, піша internetua.com.
Пустых заяў было недастаткова, таму Apple распачала антыкрызісныя захады. Па-першае, кампанія знізіла кошт на замену батарэі без гарантыі на iPhone. Наступным крокам стала абнаўленне iOS (11.3), у якім карыстальнік можа сам праверыць прадукцыйнасць акумулятара iPhone. Вось як гэта даведацца:
Крок 1. Спампаваць і ўсталяваць iOS 11.3.
Крок 2. Перайдзіце ў раздзел «Налады» → «Акумулятар». Тут вы ўбачыце новы варыянт «Стан акумулятара» (бэта-версія).
Крок 3. Клікніце на «Стан акумулятара», каб даведацца больш пра эфектыўнасць работы iPhone.
Калі батарэю трэба памяняць, вы ўбачыце наступнае паведамленне на сваім iPhone:
Выканаўшы гэтыя дзеянні, вы даведаецеся, ці трэба мяняць акумулятар на iPhone. Адзначым, што гэтая функцыя працуе на iPhone 6, iPhone 6 Plus, iPhone 6S, iPhone 6 Plus, iPhone SE, iPhone 7 і iPhone 7 Plus.