BE RU EN

Пад Барысавам сфармавалі асобны жаночы атрад

У атрадзе блізу 40 жанчын, якіх прызвалі з запасу.

На 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам разгорнуты асобны медычны атрад з ліку ваеннаслужачых запасу. Сярод іх - блізу 40 жанчын, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Міністэрства абароны Беларусі.

Атрад прызначаны для медычнага забеспячэння вайскоўцаў падчас палявога выхаду. Акрамя таго, плануецца адпрацоўка практычных навыкаў у правядзенні транспартавання і паэтапнай медычнай дапамогі ўмоўна параненым і хворым.

Нагадаем, 12 сакавіка сакратар Савета бяспекі Станіслаў Зась уручыў міністру абароны Андрэю Раўкову даручэнне Аляксандра Лукашэнкі правесці праверку Узброеных сіл Беларусі. Праверка ўключае ў сябе правядзенне вучэнняў з баявой стральбой, фармаванне асобнай механізаванай брыгады і інш. З запасу прызваныя да 2 тысяч ваеннаабавязаных.

Апошнія навіны