BE RU EN

РФ абвясціла персонай нон грата дыпламата Чарнагорыі

Расея наважыла выслаць чарнагорскага дыпламата ў адказ на аналагічны крок Падгорыцы.

Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС РФ.

Паведамляецца, што ў панядзелак у ведамства быў выкліканы амбасадар Чарнагорыі ў РФ.

«Яму была ўручаная нота пратэсту і заяўлена, што ў адказ на неабгрунтаваныя патрабаванні Чарнагорыі аб высылцы расейскага дыпламатычнага работніка на падставе бяздоказных абвінавачванняў Вялікабрытаніі ў адрас Расеі праз так званую «справу Скрыпаля» расейскі бок аб'яўляе persona non grata супрацоўніка чарнагорскай амбасады», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 28 сакавіка Чарнагорыя абвясціла персонай нон грата аднаго расейскага дыпламата і адклікала згоду на прызначэнне ганаровага консула РФ у краіне.

Як вядома, 29 краін высылалі расейскіх дыпламатаў у сувязі з атручваннем ў Солсберы былога расейскага разведчыка Сяргея Скрыпаля і ягонай дачкі Юліі.

Апошнія навіны