BE RU EN

МВФ заявіў пра рызыкі паступовага паслаблення рубля

Беларускі рубель будзе паступова слабець да валютнага кошыка.

У апошні тыдзень сакавіка курс даляра вырас на 0,2%, да 1,9508, еўра патаннеў на 0,3%, да 2,4039, курс расейскага рубля знізіўся на 0,4%, да 3,4043, піша фінансавая кансультантка кампаніі «ТэлеТрэйдБел» Жанна Кулакова для kp.by.

Экспэрты МВФ на мінулым тыдні заявілі пра рызыкі дэвальвацыі ў Беларусі. Сваю пазіцыю МВФ абгрунтаваў высокім узроўнем валютнай дзяржаўнай запазычанасці і нізкімі золатавалютнымі рэзервамі. Справа ў тым, што ў казне недастаткова ўласных сродкаў, каб напоўніцу выплаціць валютную дзяржаўную запазычанасць. Праз гэта ўрад увесь час ажыццяўляе новыя пазыкі: за апошні год Беларусь атрымлівала крэдытныя сродкі ад Расеі, ЕФСР, а таксама размяшчала валютныя аблігацыі. Аднак частка аплатаў усё ж ажыццяўляецца сваімі сіламі, у тым ліку за кошт выкупленай на ўнутраным рынку замежнай валюты. Лагічна, што гэта падвышае сукупны попыт на замежную валюту і можа ціснуць на рубель. Гаворка ідзе пра тое, што нацыянальная валюта можа паступова слабець да кошыка.

Наш стары прагноз, які прадугледжвае паслабленне рубля на 2018 год не больш чым на 10%, застаецца актуальным. Пры гэтым курс даляра, з нашых ацэнак, будзе расці павольней, а найбольшы рост прадэманструе еўра.

Апошнія навіны