У Францыі пачынаецца маштабны страйк чыгуначнікаў
- 2.04.2018, 16:27
Да чыгуначнікаў маюць намер далучыцца работнікі Air France, энэргетыкі і студэнты ўніверсітэтаў.
Нягледзячы на тое, што сёння ў Францыі ўсеагульны выхадны, вечарам прафзвязы чыгуначных работнікаў абвяшчаюць усеагульны страйк, пачатак якога запланаваны на 19.00.
Да чыгуначнікаў маюць намер далучыцца работнікі кампаніі Air France, энэргетыкі і студэнты ўніверсітэтаў, паведамляе «Укрінфарм».
«Страйк на чыгунцы будзе доўжыцца тры месяцы. Рух цягнікоў будзе спыняцца ў сярэднім два дні на тыдзень», - паведамілі ў трох найбуйнейшых прафзвязах работнікаў чыгуначнага транспарту - CGT, CFDT і Unsa.
У сваю чаргу яшчэ адзін прафзвяз чыгуначнікаў SUD-Rail заклікае да сталага страйку з прыняццем пастановы аб яго падаўжэнні кожныя 24 гадзіны.
Што да аўторка, які будзе першым пасля велікодных выходных працоўным днём, то чыгуначнікі ўжо выклалі графік руху цягнікоў і прыгарадных электрычак, які будзе абмежаваным блізу 77%. Напрыклад, у сталічным рэгіёне электрычкі, якія злучаюць Парыж з прыгарадамі, скароцяць свой рух ад 14 да 50% у залежнасці ад кірунку. На асобных лініях рух будзе спынены цалкам.
Што цягнікоў далёкага злучэння, то іх будуць абмяжоўваць у кірунках руху ад 11 да 27%, некаторыя цягнікі ў адной з кампаній.
Прафзвязы чыгуначнікаў страйкуюць супраць рэформы нацыянальнай кампаніі чыгунак SNCF. Рэформа мае на мэце ўвядзенне канкурэнцыі ў галіну, бо SNCF з'яўляецца манапалістам на рынку. Таксама ўрад плануе скасаваць асаблівы статус і льготы яе супрацоўнікаў. Прафзвязы асцерагаюцца яшчэ і таго, што рэформа ўрада дазволіць у будучыні прыватызаваць гэтую дзяржаўную кампанію.
Кампанія Air France плануе далучыцца і ўжо абвясціла пра страйк 10-11 красавіка. Гэта ўжо будзе чацвёрты маштабны страйк за апошнія месяцы. У мінулую пятніцу, калі быў вялікі наплыў падарожнікаў, у сувязі з Вялікаднём, кампанія скасавала 25% рэйсаў. Работнікі патрабуюць падвышэння заробку на 6%.