Фільм Спілберга сабраў за першыя выходныя ў пракаце $181 мільён
- 2.04.2018, 15:52
«Першаму гульцу прыгатавацца» стаў паспяховай стужкай рэжысёра за апошнія 10 гадоў.
Новы фільм Стывена Спілберга «Першаму гульцу прыгатавацца» сабраў у сусветным пракаце 181 мільён даляраў, паведамляе zn.ua.
Адзначаецца, што ў амерыканскім пракаце фільм сабраў 53 мільёны даляраў і яшчэ 128 мільёнаў - у іншых краінах.
Як паведамляе DTF, фільм паказаў найлепшы старт у ЗША сярод усіх кінастужак Стывена Спілберга за апошнія 10 гадоў. «Прыгоды Цінціна» (2011) стартавалі ў ЗША з 9,7 мільёна даляраў, «Шпіёнскі мост» (2015) - з 15,4 мільёна, а «Вялікі і добры волат» (2016) сабраў у першы ўік-энд 18,7 мільёна даляраў.
Апошні паспяховы старт сярод стужак Спілберга паказаў «Індыяна Джонс і Каралеўства крыштальнага чэрапа». У 2008 годзе фільм сабраў за першыя выходныя ў ЗША 100 мільёнаў даляраў.