Расея даставіць у Беларусь батарэю «Тор-М2» і чатыры Як-130
- 2.04.2018, 16:09
Беларусь ужо заплаціла аванс.
У Беларусь на ўзбраенне да канца года будзе дастаўленая батарэя расейскай ЗРК «Тор-М2» і чатыры самалёты Як-130, паведамляе interfax.by.
«Укладзеныя кантракты. Яны забяспечаныя фінансаваннем на закуп пятай батарэі «Тор-М2» і чатырох Як-130», - заявіў міністр абароны Беларусі Андрэй Раўкоў журналістам у панядзелак у Менску.
Са слоў міністра, Беларусь ужо заплаціла аванс у кантрактах. «Чакаем, што да канца года пастаўка будзе скончаная», - сказаў А.Раўкоў.
Пры гэтым ён адзначыў, што знішчальнікі Су-30 сёлета не будуць дастаўленыя ў краіну. «Знішчальнікі, у найлепшым выпадку, пачнём атрымліваць у 2019-2020 гадах. Ёсць праблемы з расейскага боку, з камплектацыяй. Таму трошкі пачакаем», - дадаў міністр.