BE RU EN

Турцыя выдала ордэр на арышт Гюлена паводле справы забойства расейскага пасла

Акрамя апазіцыйнага прапаведніка, паводле справы праходзяць яшчэ сем чалавек.

Турэцкія ўлады выдалі ордэр на арышт апазіцыйнага прапаведніка Фетхулаха Гюлена і яшчэ сямі чалавек, у тым ліку былога супрацоўніка службы бяспекі Турцыі Эмрэ Услу (Emre Uslu), які жыве ў ЗША. Усіх іх, як паведамляе Haberturk, западозрылі ў датычнасці да забойства ў Анкары расейскага пасла Андрэя Карлава.

Пастанову аб іх арышце, як удакладняе выданне, суд прыняў пасля праведзенага пракурорам Анкары Адэмам Акынчы расследавання. Пры гэтым Гюлена суд прызнаў арганізатарам забойства расейскага дыпламата. Яшчэ сем фігурантаў гэтай справы - Эмрэ Услу, Шарыф Алі Такалан, Чэнгіз Озкан (Cengiz Ozkan), Джамаль Карат, Хамза Севінч, Тэмел Алсанджак (Temel Alsancak) і Мурат Такой, - як мяркуюць турэцкія праваахоўныя органы, вінаватыя ў «арганізацыі тэракту». Таксама яны, як высветлілі турэцкія пракуроры, спрабавалі «парушыць канстытуцыйны парадак».

Перш у рамках расследавання вытворчасці аб забойстве Карлава, як нагадвае Haberturk, пад варту былі змешчаныя яшчэ сем чалавек, у тым ліку трое паліцыянтаў.

Расейскі амбасадар у Турцыі быў забіты 19 снежня 2016 года ў Анкары. У момант, калі ён рабіў прамову на адкрыцці фотавыставы «Расея вачамі вандроўцы: ад Калінінграда да Камчаткі» ў Цэнтры сучаснага мастацтва, у спіну яму некалькі разоў з крыкамі «Алаху Акбар» і «Не забывайце Алепа!» стрэліў турэцкі паліцыянт Меўлют Алтынташ. Пасля сам ён быў застрэлены на месцы здарэння супрацоўнікамі правапарадку Турцыі.

У снежні 2017 года Hurriyet са спасылкай на ўласныя крыніцы паведаміла, што расейскія спецслужбы, якія вядуць сваё расследаванне забойства Карлава, здолелі часткова аднавіць звесткі з перададзенага ім турэцкімі праваахоўнымі органамі жорсткага дыска кампутара Алтынташа. Паводле інфармацыі суразмоўцаў выдання, слядоў згадак забароненых у Расеі тэрарыстычных арганізацый (напрыклад, «Ісламскай дзяржавы» ці «Ан-Нусры») на дыску не знайшлося. Аднак расейскім экспэртам удалося высветліць, што ў выдаленых з яго файлах згадваліся Гюлен і ягоная апазіцыйная арганізацыя FETÖ. Яе Анкара таксама ўважае за датычную да спробы дзяржаўнага перавароту ў краіне ў ліпені 2016 года. Сам Гюлен гэтыя звесткі адмаўляе. З 1999 года ён пражывае ў Злучаных Штатах. Анкара у сваю чаргу спрабуе дамагчыся ягонай экстрадыцыі, аднак амерыканскія ўлады ў ёй у гэтым адмаўляюць.

Апошнія навіны